Пуцін прызначыў парламенцкія выбары ў Расіі праз тыдзень пасля беларускіх

Пуцін прызначыў парламенцкія выбары ў Расіі праз тыдзень пасля беларускіх

Уладзімір Пуцін прызначыў парламенцкія выбары ў Расіі праз тыдзень пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі. Выбары дэпутатаў расійскай Дзяржаўнай Думы адбудуцца 18 верасня (выбары ў Беларусі — 11 верасня).

Як адзначае РІА "Новости", выбары ў Расіі пройдуць па змяшанай выбарчай сістэме. 225 дэпутатаў выбяруць па партыйных спісах, астатніх — па аднамандатных акругах. У Дзярждуму Расіі 7-га склікання мусяць выбраць 450 дэпутатаў.

Каб патрапіць у парламент, партыям неабходна пераадолець на выбарах пяціадсоткавы бар'ер. Што да кандыдатаў у акругах, то ім дастаткова атрымаць большасць галасоў выбарцаў.

Чакаецца, што ў выбарах у Дзярждуму Расіі возьмуць удзел больш за 70 палітычных партый. На сённяшні дзень у расійскім парламенце прадстаўленыя толькі чатыры: "Адзіная Расія", КПРФ, "Справядлівая Расія" і ЛДПР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі