Пуцін прыляцеў у Мінск на закрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск. Як перадае ТАСС, ён прыбыў у Беларусь на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі і наведае цырымоні закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Самалёт Пуціна прыляцеў з Брацка — там расійскі кіраўнік пасля вяртання з саміту G20 у Японіі праводзіў нараду па сітуацыі з паводкамі ў Іркуцкай вобласці.
Два тыдні таму Лукашэнка і Пуцін правялі сустрэчу падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку. Тады прэс-служба Крамля заявіла, што кіраўнікі краінаў маюць намер правесці двухбаковую сустрэчу ў найбліжэйшы час.
На адкрыцці ІІ Еўрапейскіх гульняў Расію прадстаўляў прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.
Цырымонія закрыцця адбудзецца сёння ўвечары.