Пуцін абвясціў у Расіі частковую мабілізацыю

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru, ілюстрацыйнае фота

Уладзімір Пуцін абвясціў у Расіі частковую мабілізацыю. Пра гэта ён заявіў у сваім тэлезвароце зранку 21 верасня.

Мабілізацыйныя мерапрыемствы пачнуцца сёння, 21 верасня.

"Прызыву на ваенную службу будуць падлягаць толькі грамадзяне, якія ў цяперашні момант знаходзяцца ў запасе, і перш за ўсё тыя, хто праходзіў службу ў шэрагах ВС, мае пэўныя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці і адпаведны досвед. Прызваныя на ваенныя службу перад адпраўкай у часці ў абавязковым парадку будуць праходзіць дадатковую ваенную падрыхтоўку з улікам досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі", — заявіў кіраўнік Расіі.

Таксама ён паабяцаў падтрымку "рэферэндумам" па далучэнні да Расіі, якія акупанты плануюць правесці ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

Акрамя таго ён паведаміў, быццам заходнія палітыкі пагражаюць Расіі ядзернай зброяй, і заявіў, што Расія можа скарыстацца гэткай жа зброяй: "Для абароны нашага народа мы выкарыстоўваем усе сродкі. Гэта не блеф. Нашы незалежнасць і свабода будуць забяспечаны ўсімі наяўнымі сродкамі. Тыя, хто спрабуе шантажаваць Расію ядзернай зброяй, павінны ведаць, што ружа вятроў можа развярнуцца і ў іх бок".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.