Прызыў з аглядкай на COVID: навабранцаў адправяць на ізаляцыю

Пачалася адпраўка навабранцаў у войска / www.mil.by​
Пачалася адпраўка навабранцаў у войска / www.mil.by

Міністэрства абароны аб'явіла пра пачатак адпраўкі навабранцаў у войска. Найперш папаўняць будуць падраздзяленні сіл спецаперацый.

"У першы дзень адпраўкі ў войска накіруюць каля 1000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый",гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.

Усяго ў восеньскі прызыў плануецца накіраваць у войскі і воінскія фарміраванні каля 10 тысяч чалавек. Каля 200 чалавек пройдуць службу ў рэзерве.

У Мінабароны таксама расказалі, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй усе навабранцы пасля прыбыцця на месца службы павінны будуць прайсці двухтыднёвую ізаляцыю.

Адпраўка новага папаўнення ў войска працягнецца да 30 лістапада. Прысяга адбудзецца 12 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі