Прызначана дата эвакуацыі беларусаў з індыйскага штата Гоа

Прызначана дата эвакуацыі беларусаў з індыйскага штата Гоа

Прызначана дата эвакуацыі беларусаў з індыйскага штата Гоа. Рэйс "Белавія" з Дабаліма ў Мінск запланаваны на 25 красавіка, паведамляе ў Facebook беларускае пасольства ў Індыі.  Дыпламаты заклікаюць беларускіх грамадзян, якія хочуць вярнуцца на радзіму, скарыстацца "чартарным эвакуацыйным рэйсам". Яны нагадваюць, што кошт квітка складае 750 долараў. Але "пры няпоўным запаўненні борта" ён можа быць "некалькі павялічаны". Канчатковая цана білета будзе вызначана перавозчыкам "пасля ацэнкі папярэдняга спісу жадаючых", які складае пасольства.

Гоа — штат-курорт на паўднёвым захадзе Індыі. Беларускае пасольства ў гэтай краіне падкрэслівае, што рэйс прызначаны "для поўнага вывазу" беларускіх турыстаў, якія не маглі вярнуцца на радзіму. "Іншай магчымасці выляцець з паўднёвых штатаў Індыі ў бліжэйшы час не прадбачыцца", — паведамляюць дыпламаты.

Прызначана дата эвакуацыі беларусаў з індыйскага штата Гоа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі