Прысуд Шараверы перанеслі на 5 верасня

Прысуд былому гендырэктару баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" Канстанціну Шараверы будзе абвешчаны 5 верасня.Пра гэта было абвешчана ў Маскоўскім судзе сталіцы, дзе слухаецца справа Шараверы. Раней меркавалася, што прысуд будзе абвешчаны сёння.

"Прычыны не каментуем", — паведамілі ў судзе журналістам сайта tribuna.com.

Працэс над экс-менеджарам баскетбольнага клуба пачаўся яшчэ ў снежні 2015 года. Шараверу вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Агульную суму шкоды следства ацаніла больш як на 7 мільярдаў недэмінаваных рублёў.

Шаравера знаходзіцца за кратамі з 14 красавіка 2014 года.