Вы тут

Прысуд палітзняволенай Сафіі Сапега агучаць у Гродне 6 траўня

Сафія Сапега ў судзе / Фота з сацсетак

Прысуд палітзняволенай Сафіі Сапега агучаць у Гродне 6 траўня, паведамляе БЕЛТА. Суд над расіянкай пачаўся 28 сакавіка, ён праходзіць у закрытым рэжыме. Крымінальную справу разглядае Гродзенскі абласны суд.

Сафію Сапега разам з Раманам Пратасевічам знялі з борта самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву і быў пасаджаны ў Беларусі 23 траўня 2021 года. Яе абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-канала, дзе публікаваліся асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.