Вадзім Пракоп’еў: “Прыспеў час Ціханоўскай сысці” — эфір на Еўрарадыё

Аб’яднаны пераходны кабінет у тым выглядзе, у якім ён існуе сёння, не спраўляецца са сваімі функцыямі, губляе аўтарытэт у вачах беларусаў і нездольны распрацаваць дзейсны план па змене рэжыма, перакананы Вадзім Пракоп’еў. Таму гэтую структуру неабходна тэрмінова перафарматаваць і прызначыць кіраваць ім… некага іншага замест Святланы Ціханоўскай. Дакладней, яна сама павінна прызначыць на месца “прэм’ер-міністра” іншага чалавека. Таго, каго ёй параяць прызначыць на сваё месца беларусы. 


Чаму на думку Пракоп’ева менавіта цяпер неабходна ўзняць пытанне аб замене кіраўніка АПК? Што не так з Ціханоўскай на гэтай пасадзе і на якой дзейнасці ёй варта было б засяродзіцца? Ці магчыма аб’яднанне дэмакратычных сіл, на якіх умовах, якую пасаду маглі б заняць у абноўленым кабінеце Сахашчык, Пазняк і Чалы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з пазаштатным дарадцам прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка Вадзімам Пракоп’евым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.