Прыхільнікі Мілінкевіча створаць фракцыю “Рэгіёны за Свабоду”

Не вылучацца Аляксандру Мілінкевічу ў сустаршыні Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл вырашылі ўдзельнікі ўчорашняга пасяджэння Рады Руху “За Свабоду”.
На пасяджэнні таксама разглядаліся стратэгія і кампаніі руху. Прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча з розных рэгіёнаў Беларусі вырашылі стварыць на Кангрэсе дэмакратычных сілаў фракцыю “Рэгіёны за Свабоду”, каб засведчыць сваю падтрымку лідэру дэмакратычных сіл. Кіраўніком фракцыі быў абраны Віктар Карняенка, намеснікам Аляксей Кавалец і сакратаром Галіна Скараход.

Прэс-служба Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі