Пры выхадзе ў групавы раўнд Лігі Еўропы "Мінск" атрымае 1,3 мільёна еўра

Кожны з клубаў плэй-оф раўнда турніру, уключаючы і беларускі "Мінск", атрымае фіксаваную суму ў памеры 150 тысяч долараў. Удзельнік групавога этапу Лігі Еўропы атрымае 1 мільён 300 тысяч еўра. Акрамя таго, адзначае "Прессбол", кожны клуб яшчэ зможа разлічваць на 200 тысяч еўра за кожную перамогу і 100 тысяч — за нічыю.



За выхад у 1/16 Лігі Еўропы каманда атрымае 200 тысяч еўра, у 1/8 — 350 тысяч, у 1/4 — 450 тысяч. Выхад у паўфінал прынясе клубу 1 мільён еўра, а ў фінал — 2,5 мільёна. Пераможцу ўзнагародзяць 5 мільёнамі еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі