Вы тут

Продажы алкаголю ў Беларусі могуць скараціцца ад каранавіруса на 17%

Пандэмія каранавіруса падарвала продажы алкаголю ў Беларусі / pixabay.com

Вытворцы і прадаўцы алкаголю ў Беларусі перажываюць крызіс, выкліканы пандэміяй каранавіруса. Пра гэта кажуць даныя, прааналізаваныя ў Рэспубліканскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, піша officelife.media.

Павялічыліся тэрміны дастаўкі сыравіны (з-за чэргаў на мяжы з ЕС — 1-4 дні). А гэта пацягнула рызыку збою трансгранічных паставак сыравіны і камплектуючых для абсталявання. Да таго ж, міжнародныя перавозкі знізіліся на 35%, а кіроўцы дальнабойшчыкі не могуць падоўжыць візы, бо ў амбасадах уведзены каранцін. 

У гатэлях, рэстаранах і кавярнях продажы алкаголю знізіліся, бо наведвальнасць грамадскіх месцаў паменшылася на 85%. Спыненыя адгрузкі алкаголю ў Duty Frее. Расце колькасць пратэрмінаваных плацяжоў.

Па выніках году вытворцы алкаголю чакаюць падзення аб'ёмаў продажаў прадукцыі на 17%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.