Вы тут

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Караля Артура

Уладзімір Зяленскі / УНІАН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Караля Артура. І гэта зусім не легендарны кароль, а звычайны кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі ў адным з раёнаў Луганскай вобласці Артур Станіслававіч Кароль. Адпаведнае распараджэнне ад 29 ліпеня змешчана на сайце ўкраінскага прэзідэнта. Яно выклікала хвалю іранічных выказванняў у сацсетках.