Вы тут

Прэзідэнт Літвы: Варта чакаць яшчэ большай колькасці мігрантаў з Беларусі

Гітанас Наўседа / Delfi

22 кастрычніка саміт кіраўнікоў краін ЕС разгледзіць міграцыйны крызіс і прыме рашэнне аб адказе Аляксандру Лукашэнку. Брусель ускладае адказнасць за яго на афіцыйны Мінск. Перад пачаткам пасяджэння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ЕС варта чакаць яшчэ большай колькасці мігрантаў з Беларусі. Ён паўтарыў словы пра "гібрыдныя атакі Беларусі", якія гучаць з вуснаў многіх кіраўнікоў краін ЕС і Еўракамісіі. Паводле слоў Наўседы, улады Беларусі не спыняюць захады па прыцягненні нелегальных мігрантаў. І іх становіцца ўсё больш.

"Я ўпэўнена, што саміт дасць жорсткі і адзіны адказ на гэтыя паводзіны Беларусі", сказала напярэдадні кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.