Прэзідэнт Казахстана не збіраецца займаць пасаду больш за два тэрміны

Касым-Жамарт Такаеў / Reuters
Касым-Жамарт Такаеў / Reuters

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў не збіраецца заставацца ва ўладзе больш за два прэзідэнцкія тэрміны. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Хабар 24":

"Я не ведаю, як доўга я буду з'яўляцца прэзідэнтам Казахстана, але абсалютна дакладна ведаю, што ў адпаведнасці з канстытуцыяй, — не больш за два тэрміны. Гэта значыць, ніякага перараблення законаў і тым больш канстытуацыі не будзе".

Падчас прэзідэнцтва Такаеў плануе трансфармаваць грамадства і ўсю палітычную сістэму краіны.

"Але, вядома ж, адначасова нам трэба выхоўваць ці ўзрошчваць палітычную культуру і выхоўваць адпаведных палітычных дзеячоў. Таму што ў такіх сітуацыях экстрэмісцкі, па сваёй сутнасці папулізм, экзальтацыя грамадскасці абсалютна ні да чаго. Паглядзіце, як у Германіі: усё культурна адбываецца, партыі мяняюцца, людзі выступаюць дастаткова спакойна, іншыя партыі іх выслухоўваюць, прыходзяць да нейкіх пагадненняў, рэкамендуюць сваіх людзей на ключавыя пасады ва ўрадзе і гэтак далей. Я думаю, з часам мы да гэтага прыйдзем. Ва ўсялякім разе, я хацеў бы, каб у гады майго прэзідэнцтва гэта здарылася", — сказаў кіраўнік Казахстана.

Нядаўна Такаева абралі новым кіраўніком партыі Nur Otan — пасаду раней займаў Елбасы і былы прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў. Назарбаеў кіраваў Казахстанам амаль 30 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі