Прэзідэнт ЕГУ Анатоль Міхайлаў пайшоў у адстаўку, яго пасаду скасавалі

Прэзідэнт ЕГУ Анатоль Міхайлаў пайшоў у адстаўку, яго пасаду скасавалі

Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў пайшоў у адстаўку, яго пасаду скасавалі. Міхайлаў працягне дзейнасць у ЕГУ ў якасці выкладчыка, паведамляе прэс-служба ВНУ.

Міхайлаў быў ініцыятарам стварэння ЕГУ ў Мінску ў 1992-м, да 2014 года быў рэктарам. У 2004-м улады Беларусі закрылі ўніверсітэт, як мяркуецца, з палітычных прычын, і мужчына пераехаў у Вільню. З восені 2014-га прафесар стаў прэзідэнтам ЕГУ.

"Мяркую, што ў цяперашні час, калі адбываецца чарговы этап трансфармацыі ўніверсітэта і яго праграм, наступіў найбольш спрыяльны момант для майго рашэння, — кажа Анатоль Міхайлаў. — Упэўнены, што патэнцыйныя магчымасці нашага праекта далёка не вычарпаныя ў эпоху новых выклікаў, з якімі сутыкаецца сучасная гуманітарная адукацыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі