Прэзентацыя правалілася: у Хабараўску засталіся незадаволеныя аўтобусам МАЗ

Аўтобус МАЗ у Хабараўску / dvnovosti.ru
Аўтобус МАЗ у Хабараўску / dvnovosti.ru

Прэзентацыя беларускага аўтобуса МАЗ у Хабараўску правалілася, піша мясцовае выданне dvnovosti.ru. У Хабараўску ўжо ёсць дылерскі цэнтр, і прадаўцы як маглі рэкламавалі новую машыну.

"Тут нізкая падлога ўздоўж усяго аўтобуса, апарэль для інвалідных калясак, ён больш ёмісты. Цудоўна ходзіць як пры плюс 30, так і пры мінус 30. Другая мадыфікацыя аўтобусаў выкарыстоўвалася ў Благавешчанску зімой. Праблем не ўзнікала нават пры 40 градусах марозу", — пераконваў кіраўнік продажамі пасажырскай тэхнікі на Далёкім Усходзе дылерскай кампаніі Мікалай Арлай.

Але бліжэйшы сэрвіс МАЗа знаходзіцца ў Краснаярску, за паўтары тысячы кіламетраў. У аднаго з мясцовых перавозчыкаў ужо ёсць беларускія аўтобусы. І калі яны ламаюцца, то камплектуючыя даводзіцца чакаць не адзін тыдзень, а гэта страты. Але галоўнае — цана. Мясцовыя прадпрымальнікі лічаць, што яна завышаная. Ва ўсялякім выпадку кітайскія аналагі каштуюць адчувальна танней.

"Вельмі многае залежыць ад цаны. Цяпер яна вельмі завышаная — разы ў два яе трэба зніжаць", — кажуць перавозчыкі. Акрамя таго, беларускія аўтобусы не падыходзяць для хабараўскіх вуліц па габарытах — занадта доўгія. Ім цяжка будзе ўпісацца ў крутыя павароты ў горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі