Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "#removethisfile" ад рэпера SP Kava

Рэпер SP Kava прадстаўляе на Еўрарадыё новы сінгл пад назвай "#removethisfile"


"Гэтая песня пра супрацьстаянне адрозных сутнасцяў, пра тое, што намі кіруе і стварае нам ролі. Вызваліўшыся, ты з больш высокай кропкі глядзіш на падзеі, і яны цябе больш не захопліваюць", — коратка характарызуе трэк музыка і кажа, што песня з аднаго боку з'яўляецца абагульненнем, з іншага — пераўвасабленнем:


"Абагульненне не у канкрэтным сэнсе — творчасцi, мне, падаецца, гэты трэк атрымаўся з усяго таго, што прайшло праз мяне, а творчасць — толькi рэакцыя на усё гэта, на людзей, на тое што адбываецца са мной i ў свеце, якiм я яго бачу. I гэта усё пераўвасабляе нас".


У бліжэйшы час музыка не плануе новых рэлізаў, але 17 ліпеня збіраецца выступіць на "Басовішчы-2015".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі