Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл “Што табе сніцца” ад SP Kava (спампаваць)

Як распавёў Еўрарадыё ўдзельнік гурта PANaNieba па мянушцы SP Kava, нагоды для прыпынення дзейнасці каманды не было, але музыкі вырашылі зрабіць адпачынак і паглядзець, ці атрымаецца ў іх развівацца асобна. Ці будзе гурт зноў працаваць разам, пакуль не вядома. Галоўным адрозненнем свайго сольнага праекта SP Kava лічыць эксперымент ды адыход ад класічнага рэпа.

У міні-альбом пад назвай “Што табе сніцца” увайшлі 4 кампазіцыі. Па задуме SP Kava, праз усе песні EP прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці ў свет падсвядомасці.

“Для ЕР мы адмыслова запісалі жывую дуду, флейту і гітары. Я спрабаваў спалучыць усё гэта з электронікай, у адной песні нават ёсць элементы дабстэпу. У адной з кампазіцый мы эксперыментуем з модным “паўднёвым” гучаннем і трэп-музыкай. Да таго ж, для ЕР я не імкнуўся пісаць “рэперскія” тэксты — месцамі нават рыфмы пачалі адсутнічаць!”

Падтрымаць ЕР музыка плануе выхадам live-відэа ды невялічкай канцэртнай прэзентацыяй.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі