Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл ад Martin S., запісаны за народныя грошы

Гурт Martin S падрыхтаваў першую песню са свайго будучага альбома:

“Сінгл атрымаўся вельмі яскравы і светлы, жыццесцвярджальны, — распавядае Уладзімір Боська. — Гэта песня пра пачуцці, пра нейкія глупствы, якія мы час ад часу робім. І самае галоўнае, што менавіта гэтыя глупствы дазваляюць нам жыць, весяліцца, каб потым, у сівой старасці узгадваць гэтыя моманты і разумець, што маладосць была файная. Таму слухайце і акунайцеся ў гэтую атмасферу!”

Напрыканцы верасня мінскі гурт Martin S. у дастаткова ультыматыўнай форме аб’явіў пра збор сродкаў на новы альбом. Гэтак званае народнае фінансаванне ў варыянце гурта ператварылася ў “смяротны” краўдфандынг — гэта значыць, што альбом будзе запісаны толькі пры 100% народным зборы сродкаў, у адваротным выпадку, гурт будзе распушчаны.

Сінгл “Як ёсць” быў запісаны таксама на “народныя” грошы — каб паказаць слухачам, якім атрымліваецца матэрыял і на што менавіта яны збіраюць сродкі.

“Мы вырашылі гэта зрабіць, каб паказаць людзям, якім атрымліваецца альбом. Таму і песню выбіралі такую, каб яна адлюстроўвала настрой усяго альбома. Калі мы не збяром патрэбныя грошы да канца студзеня, то, на жаль, гурт спыніць існаванне. Вось такое выпрабаванне”.

За ахвяраванні прадугледжаныя розныя падарункі. Падрабязней пра збор сродкаў — на афіцыйным сайце гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі