Прэзентацыя: Сінгл "Токам" ад гурта Haina

Прэзентацыя: Сінгл "Токам" ад гурта Haina

Гурт Haina прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл "Токам". Музыкі не планавалі нічога выпускаць, але ім прапанавалі папрацаваць у студыі. Вынік было вырашана вынесці на суд слухачоў.


"Мы захацелі нечага новага, пашукаць нейкія варыянты гучання. Партыі запісалі даўно, яшчэ перад новым годам, але падумалі, што праца мусіць мець нейкі прамежкавы вынік, бо час ідзе, і музыка можа страціць актуальнасць", — кажа фронтмэн гурта Ілля Паплёўка.

 

З дэбютным ЕР "Мішэні", сцвярджаюць музыкі, якія прыйшлі распавесці пра рэліз у жывы эфір Еўрарадыё, новая музыка мае мала агульнага:


"Мы тры гады на сцэне, але спецыфіка каманды такая, што мы расцем вельмі хутка, і з тэхнічнага пункту гледжання, выканання, выкарыстання новых гаджэтаў. Вядома, гэта можна назваць лагічным працягам таго, што было. Але мы цяпер у пошуку. Гэта адзін з іх. Гэта не канчатковая версія".


Музыкі падкрэсліваюць, што яны не працуюць над новай пласцінкай, але заўсёды ствараюць новыя песні. І гэты працэс няспынны.


13 красавіка ў мінскім рок-клубе TNT Haina сыграе сольны канцэрт, падчас якога прэзентуе і новы максі-сінгл.

Размова з гуртом цалкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі