Прэзентацыя Еўрарадыё: сінгл "Увольте" ад "Дай Дарогу!"

Прэзентацыя Еўрарадыё: сінгл "Увольте" ад "Дай Дарогу!"

Гурт "Дай Дарогу!" змяняе гучанне і прэзентуе новы сінгл "Увольте". Музыкі ў чарговы раз звяртаюцца да сацыяльных праблем моладзі:

"Гэтая песня прысвячаецца пакаленню, якому цяжка, усім, хто з цяжкасцю зводзіць канцы з канцамі, хто пражывае на здымных хатах, каму даводзіцца ісці на другую працу".

Па меркаванні гурта, такога размаху ў іх саўндзе яшчэ ніколі не было:

"Гэта наш эксперымент, бо такога гучання, да якога мы прыйшлі ў гэтай песні, у нас яшчэ не было. Мы зводзіліся на сур'ёзнай студыі, пісаліся на сур'ёзнай апаратуры, прымяняючы ўсе сусветныя прыёмы. Мяркуем, вынік будзе круты. Для мяне асабіста гэта нешта неверагоднае", — кажа лідар гурта Юрый Стыльскі.

Музыкі сцвярджаюць, што цяпер ад іх варта чакаць не толькі новага гуку, але і падачы. Маўляў, стыль робіцца больш дарослым:

"Юра эксперыментуе больш, чым усе астатнія музыкі", — тлумачыць абнаўленне "Дай Дарогу!" бас-гітарыст Аляксандр Закржэўскі.

Дарэчы, у запісе песні ўзяў удзел хор з 1200 фэнаў гурта: гэта адбылося падчас аднаго з сольнікаў "Дай Дарогу!" у клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі