Вы тут

"Прессбол": У дамоўных матчах пад падазрэннем усе тры лігі плюс Кубак Беларусі

pixabay.com

У новай хвалі дамоўных матчаў у беларускім футболе пад падазрэнне трапілі гульні ва ўсіх трох лігах, а таксама дзве сустрэчы ў 1/16 фіналу Кубка краіны, піша "Прессбол".

Як распавядала Еўрарадыё, 5 студзеня МУС затрымала ў Мінску і Магілёве ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай групы, якая арганізоўвала дамоўныя матчы. Паводле неафіцыйных звестак, гаворка ідзе пра валейбол і футбол. Стаўкі яны рабілі ў букмекерскіх канторах Заходняй Еўропы і Азіі. Пад варту ўзялі трох падазраваных — былых прафесійных спартоўцаў. Праваахоўнікі высвятляюць іншых удзельнікаў злачынных схемаў. 

Як высветлілі журналісты "Прессбол", аператыўнікі расследуюць сустрэчы з удзелам чатырох камандаў вышэйшай лігі. У першай лізе дзіўных матчаў, якія зацікавілі праваахоўнікаў, набралося з дзясятак. Можна меркаваць, што ў гульнях першай лігі, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, фігуруюць клубы, да якіх Беларуская федэрацыя футбола ўжо выказвала афіцыйныя прэтэнзіі.