Прэс-сакратар Пуціна — пра беларуска-расійскія перамовы: Рознагалоссі заcтаюцца

Прэс-сакратар Пуціна — пра беларуска-расійскія перамовы: Рознагалоссі заcтаюцца

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў вынікі ўчорашніх перамоваў у Маскве Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Ён заявіў, што наблізіць пазіцыі па падатковым манеўры ў нафтавай сферы не ўдалося. З-за гэтага і давялося стварыць працоўную групу, якая будзе займацца ўрэгуляваннем праблемных пытанняў.

Беларускі бок найперш зацікаўлены ў атрыманні кампенсацыі за страты, якія нясе бюджэт краіны з-за падатковага манеўра ў РФ ў нафтавай сферы. Падатковы манеўр прадугледжвае паступовае абнуленне экспартнай пошліны на нафту і павышэнне стаўкі падатку на яе здабычу. У выніку цана на расійскую нафту для нашай краіны павялічваецца. Нядаўна Лукашэнка заявіў, што з-за падатковага манеўру Беларусь за тры гады страціла амаль 4,5 млрд долараў, а да 2024 года страціць яшчэ $10,5 млрд.

"Некаторыя новыя нюансы эканамічныя пасля Новага года з'яўляюцца, і таму, напрыклад, беларускі бок лічыць, што неабходная кампенсацыя ў сувязі з падатковым манеўрам, — цытуе словы Пяскова сайт ria.ru. — Расійскі бок не ва ўсім згодны, учора паралельна з прэзідэнтамі, якія сам-насам вялі сваю размову, і прадстаўнікі ўрадаў дзвюх краін таксама досыць шчыльна кантактавалі... Таму рознагалоссі захоўваюцца, але і размова будзе працягвацца. Гэта звычайная непазбежная праблема, такое бывае".

Прэс-сакратар Пуціна сказаў, што ніякіх тэрмінаў для пошуку рашэння не ўстанаўлівалі. Пры гэтым кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся пра яшчэ адну сустрэчу, якая мусіць адбыцца сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі