Прэс-сакратар МЗС Беларусі пракаментаваў сітуацыю з Кастусём Каліноўскім

Прэс-сакратар МЗС Беларусі пракаментаваў сітуацыю з Кастусём Каліноўскім

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў "Нашай ніве" сітуацыю з Кастусём Каліноўскім. Як вядома, у Вільні на гары Гедзіміна ў пачатку 2017-га былі знойдзены парэшткі 21 паўстанца 1863-1864 гадоў, пакараных смерцю расійскімі ўладамі. Асобы амаль усіх з іх былі ідэнтыфікаваныя, а сярод іх — Кастусь Каліноўскі.

Перапахаванне паўстанцаў у Вільні запланаванае на восень. Узнікла пагроза, што надпісы на іх магілах будуць толькі на літоўскай і польскай мовай. І гэта пры тым, што большасць з іх паходзяць з Беларусі. Літоўскія прадстаўнікі наракалі на адсутнасць цікавасці да перапахавання з боку ўладаў Беларусі. Да таго ж у Беларусі робяцца спробы перагледзець ролю і значэнне Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. У такой сітуацыі ўзнік Беларускі грамадскі камітэта памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Да прэзідэнта Літвы звярнуліся 500 беларускіх дзеячаў грамадства і культуры.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі пракаментаваў сітуацыю з Кастусём Каліноўскім
Парэшткі Кастуся Каліноўскага / svaboda.org

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі