Вы тут

Прэм'еру фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" адклалі на травень

Падчас перадпрэм'ернага паказу фільма / БЕЛТА

Кінастудыя "Беларусьфільм" перанесла прэм'еру гістарычна-прыгодніцкага фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" на травень. Да таго часу стужку перакладуць на беларускую мову. Фільм выйдзе ў пракат адначасова на дзвюх мовах, перадае БЕЛТА.

Раней меркавалася, што прэм'ера кінафільма пройдзе 19 сакавіка.

"Авантуры Пранціша Вырвіча"— адна з дзвюх кінакарцін, якую "Беларусьфільм" зняў летась. Прэм'ера другой стужкі — біяграфічнага фільма "Купала" — таксама адкладзеная. 

"Авантуры Пранціша Вырвіча" знятыя паводле раман пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Гэта першы раман з серыі кніг аб прыгодах Пранціша Вырвіча і яго сябра — доктара і алхіміка Бутрамея Лёдніка. Яны аказваюцца ў цэнтры барацьбы за трон Рэчы Паспалітай, за які вядуць барацьбу магутныя Радзівілы, Сапегі і Багінскія.

Рэжысёр фільма — Аляксандр Анісімаў. Ролі выканалі беларускія акторы Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч, Вячаслаў Паўлюць, Яўгенія Анікей, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Чэкерэс, Сяргей Жбанкоў ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.