Прэм'ер Польшчы прапануе стварыць камісію па расследаванні падзей у Бучы
Горад Буча пасля адыходу расійскіх войскаў / AFP
Польшча выступіла з прапановай стварыць міжнародную камісію па расследаванні падзей ва ўкраінскім горадзе Буча. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі.
Ён назваў генацыдам тое, што адбылося. Камісія, якая зоймецца расследаваннем гэтага злачынства, мусіць "складацца з юрыстаў, лекараў, крыміналістаў – спецыялістаў, якія змогуць апісаць усё вельмі дакладна".
Тым часам у Расіі працягваюць настойваць, што здымкі з Бучы — гэта правакацыя. Акрамя таго, кіраўнік расійскага СК Аляксандр Бастрыкін даручыў пачаць крымінальную справу ў дачыненні да мэра Дняпра Барыса Філатава ў сувязі з яго заклікамі забіваць расійцаў.
Нагадаем, у ноч на 3 красавіка ў сетцы і СМІ пачалі з'яўляцца фота з Бучы. На вуліцах былі відаць целы загінулых грамадзянскіх людзей. У некаторых былі звязаныя рукі. Акрамя таго, мэр Бучы Анатоль Хведарук расказаў агенцтву Франс прэс, што "ўжо пахавалі 280 чалавек у брацкіх магілах".
Пра адну брацкую магілу ў Бучы — на тэрыторыі храма Андрэя Першазванага і ўсіх святых — вядома, што яе пачалі ствараць яшчэ ў раёне 10 сакавіка. Гэта выявілі журналісты пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў амерыканскай кампаніі Maxar Technologies. Расійскія войскі пакінулі Бучу, нагадаем, 30 сакавіка.
Ukrainian civilians' bodies have been found littered around Bucha, other areas in NW Kyiv region. A mass grave was found at Church of St. Andrew & Pyervozvannoho All Saints. Satellite images from @Maxar show the first signs of excavation were on March 10. Latest images March 31. pic.twitter.com/6lKxRYEDd7
— Christopher Miller (@ChristopherJM) April 3, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.