Вы тут

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо наведаў Ірпень

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо і мэр Ірпеня Аляксандр Маркушын

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо наведаў горад Ірпень пад Кіевам. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў мэр Ірпеня Аляксандр Маркушын.

“Я шчыра дзякую спадару Трудо за падтрымку, якую Канада падае сёння Украіне. Мы верым у далейшую супрацу нашых краін і рэканструкцыю ўкраінскіх гарадоў пасля нашай перамогі. Я спадзяюся падтрымаць спадара Джасціна Трудо ў арганізацыі высілкаў украінскай дыяспары ў Канадзе па аднаўленні інфраструктуры ў Ірпені”, — напісаў Маркушын.

Адначасна з візітам Трудо ў Ірпень праходзіць візіт першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн у горад Ужгарад на захадзе Украіны. Байдэн стала першай прадстаўніцай сям'і амерыканскага прэзідэнта, што наведала Украіну.

Першым заходнім лідарам за межамі Еўрапейскага Саюза, які наведаў Украіну, стаў брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан. Ён пабываў у Кіеве ў красавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.