Прэм'ер Фінляндыі: "З нашай падтрымкай Украіна выйграе гэтую вайну"

Прэм'ер Фінляндыі: "З нашай падтрымкай Украіна выйграе гэтую вайну"

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Жазэп Барэль у аўторак выступіў у Еўрапарламенце і заклікаў прадстаўнікоў краін-членаў блока актывізаваць пастаўкі Кіеву ўзбраенняў. "Таму што мы бачым, што [гэтая дапамога] эфектыўная", цытуе словы Барэля "Бі-Бі-Сі".

Сваю просьбу кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі аргументаваў тым, што "нават дзень або тыдзень маюць вялікае значэнне", паколькі з надыходам суровай украінскай зімы вядзенне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны моцна ўскладніцца. "Калі [Уладзімір] Пуцін пачынаў гэтую сваю вайну, хто мог прадказаць, што расійскай армія будзе вымушаная перайсці да абароны і фактычна адступіць? — гаварыў Жазэп Барэль. — Хто такое мог наогул нават ўявіць?!".

Са зваротам да дэпутатаў Еўрапарламента таксама выступіла прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын. Яна выказала перакананне, што ў канчатковым выніку вайну Украіна выйграе: "[Украінскі] контрнаступ прасоўваецца з неверагоднай хуткасцю, Расія была вымушаная адступіць з многіх [раней акупаваных] частак краіны... З нашай падтрымкай Украіна выйграе гэтую вайну. Іншай альтэрнатывы няма!".

Асноўная частка прамовы прэм'ера Фінляндыі была прысвечана важнасці адзінства еўрапейскіх краін "перад тварам расійскай пагрозы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі