Праз свіную чуму ў Літве хочуць абвясціць экстрэмальную сітуацыю

Калі не абвясціць экстрэмальную сітуацыю, ветэрынары не змогуць прыняць усе меры супраць віруса, які можа знішчыць свінагадоўлю ў краіне.



Па словах Мілюса, якія перадае obzor.lt, ён ужо двойчы прапанаваў урадавай камісіі абвясціць у краіне экстрэмальную сітуацыю і працягвае гэтага дамагацца. Між тым, літоўскія законы дазваляюць абвясціць экстрэмальную сітуацыю толькі пасля таго, як вірус будзе выяўлены ў Літве. На думку Мілюса, тады гэта ўжо мала чым дапаможа.



Дарэчы, Літва просіць у Еўракамісіі 10 мільёнаў еўра на ўзвядзенне загароджы, каб спыніць міграцыю дзікоў з Беларусі. Пакуль фінансавая дапамога не вылучаная, паляванне на кабаноў не абмяжоўваецца. Аднак паляўнічыя палююць на кабаноў толькі па ўласным жаданні.



Нагадаем, што на тэрыторыі нашай краіны афіцыйна выяўленыя два ачагі афрыканскай чумы свіней — на Гродзеншчыне і Віцебшчыне.



Фота — 123rf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі