Праз санкцыі ВУП Беларусі "запаволіцца" — кіраўнік Мінэканомікі
![Аляксандр Чарвякоў / economy.gov.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chervjakov_13_05.jpeg.webp?itok=SQi-7Xcl)
Аляксандр Чарвякоў / economy.gov.by
За студзень-красавік валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі "запаволіцца, але не больш, чым на 2% да леташняга ўзроўню", — мяркуе міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
Гэтае падзенне ён патлумачыў санкцыямі.
"Безумоўна, беспрэцэдэнтныя санкцыі робяць уплыў на дзейнасць нашых прадпрыемстваў у частцы перакрыцця доступу да рынкаў збыту, пастаўкі асобных камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў. Цалкам спынены гандаль з Украінай. А гэта 11% леташняга экспарту", — нагадаў Чарвякоў.
Паводле яго слоў, спецыялісты ведамства цяпер працуюць над пераарыентацыяй экспарту ў Расію, Кітай і іншыя "дружалюбныя краіны", шукаюць новыя лагістычныя маршруты.
Зрэшты, ёсць галіны, паводле слоў міністра, якія па-ранейшаму працуюць у плюс. Гэта вытворчасць прадуктаў харчавання, транспартных сродкаў, дрэваапрацоўка, фармацэўтыка, электроніка і іншыя сферы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.