Праз камп'ютарны збой у літоўцаў на Каменным Логу стаіць чарга — 55 легкавікоў

Праз камп'ютарны збой у літоўцаў на Каменным Логу стаіць чарга — 55 легкавікоў

У літоўскім пункце пропуску "Мядзінінкай" адбыўся збой праграмнага забеспячэння. З 10-й гадзіны раніцы 27 ліпеня літоўцы праводзяць мытнае афармленне транспартных сродкаў як на ўезд, так і на выезд, у ручным рэжыме.

Па стане на 13:30 з беларускага боку мяжы — на самым папулярным пункце пропуску "Каменны Лог" — утварылася чарга з 55 легкавікоў і 220 фураў, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Памежнікі просяць грамадзянаў Беларусі ўлічыць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі