Праведны гнеў ці чарговы бульбасрач? Псіхолаг пра “новых беларусаў". Стрым

Апошнія падзеі, якія разгортваюцца ў коле прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, гавораць пра тое, што беларусам надакучыла быць тымі “кацяняткамі”, з якімі нас асацыююць з 2020 года, — мы мяняемся. І гэта бачна як па паводзінах асобных палітыкаў, так і па ўзбуджаных каментарах, якія людзі пакідаюць у сеціве.

Пасля пачатку вайны ва Украіне прымаць сітуацыю такой, якой яна ёсць, становіцца ўсё больш невыносна. Трэба рухацца далей, але што можна рабіць, калі плана няма?

Палітыкі запрашаюць на розныя форумы, дзе было б магчыма абмеркаваць памылкі і выбудаваць гэты план, але пачынаюць сварыцца і кідацца абвінавачаннямі адно ў аднаго яшчэ да пачатку мерапрыемстваў.

Праведны гнеў ці чарговы бульбасрач? Ці страцілі беларусы кансалідацыю, да якой ішлі амаль 30 гадоў? Хто такія “новыя беларусы” і да чаго можа прывесці разлад у грамадстве?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае псіхолаг Наталля Скібская, якая днямі пабывала на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Вільні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.