Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты"
![Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viasna_team.png.webp?itok=v8NcZr2-)
Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты". Супраць многіх сяброў і валанцёраў пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" на гэтым тыдні ідуць актыўныя следчыя дзеянні.
Днямі на допыт па крымінальнай справе, распачатай Следчым камітэтам супраць сяброў і валанцёраў "Вясны", быў выкліканы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. 17 сакавіка на допыты ў якасці сведкаў выкліканыя праваабаронцы Уладзімір Малей і Маргарыта Вялічкіна ў Брэсце, Леанід Свецік у Віцебску, Сяржук Лацінскі ў Бабруйску.
Раней былі затрыманыя і знаходзяцца за кратамі праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).
У МУС Беларусі лічаць, што праваабаронцы "выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыццём праваабарончай дзейнасці".
![Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на іх "набірае новыя абароты"](/sites/default/files/paragraphs/image/222_7.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.