Праваабаронцы прызналі 20 чалавек экс-палітвязнямі

Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020-м

Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020-м / Еўрарадыё

Беларускія праваабаронцы прызналі экс-палітвязнямі 20 чалавек, якія не мелі гэтага статусу, пакуль былі за кратамі. Усе яны былі пакараныя за пратэсты.

Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", гэта Алег Дэмбоўскі, Юрый Зарэцкі, Уладзімір Мазураў, Ілля Кавалёў, Аляксей Грыгаровіч, Юрый Шылец, Дар'я Ганіч, Артур Джамбурыеў, Віктар Астапук, Дзяніс Носаў, Яўген Пашукевіч, Аляксандр Ляшкоў, Зінаіда Казак, Сяргей Юхно, Ігар Кушнярэвіч, Анатоль Краўчук, Клім Сінкевіч, Валянціна Зелянкевіч, Аляксандр Якута, Сяргей Свідрыцкі.

Яны былі пакараныя за ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду сходаў. Цяпер яны вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды, адзначаюць праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі