Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя ператрусы ў Мінску
![Мінскія міліцыянеры (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/9655.jpg.webp?itok=SoLH6kbF)
Мінскія міліцыянеры (ілюстрацыйнае фота) / minsk.mvd.gov.by
28 лістапада ў Мінску праходзяць масавыя ператрусы, паведамляюць праваабаронцы. Ім вядома ўжо пра як мінімум 6 такіх фактаў. У двух выпадках ператрусы праходзяць "у людзей, звязаных з Каардынайцыйнай Радай". Пра іх пераслед паведамляюць і праўладныя тэлеграм-каналы.
Сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак удакладніў, што "вядома пра некалькі вобшукаў па беларускіх адрасах сяброў КС". Сілавікі прыходзілі па месцы прапіскі Юрася Губарэвіча, які ў апошнія гады жыве за мяжой. Яны шукалі яго маёмасць.
Каардынацыйная Рада была створана ў жніўні 2020-га ў Беларусі падчас масавых пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. З-за рэпрэсій яна вымушана была перанесці сваю дзейнасць за мяжу, правяла рэарганізацыю структуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.