Вы тут

Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязня Сцяпана Латыпава

Сцяпана Латыпава выводзяць з пад'езда яго дома, 15 верасня 2020-га / TUT.by

Беларускія праваабаронцы патрабуюць вызвалення мінчука Сцяпана Латыпава. Яго затрымалі 15 верасня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па артыкуле "масавыя беспарадкі". А пазней на дзяржаўных тэлеканалах заявілі, што Латыпаў нібыта рыхтаваў атручванне міліцыянераў небяспечынымі атрутнымі рэчывамі. "Гэтыя абвінавачванні не вытрымліваюць ніякай крытыкі, навукова не абгрунтаваныя  і з’яўляюцца нічым іншым, як фантазіямі",пішуць у сваёй заяве прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці.

Сцяпан Латыпаў прызнаны палітвязнем. Праваабаронцы патрабуюць неадкладна яго вызваліць і спыніць крымінальны пераслед.

Латыпаву 40 гадоў, ён займаецца прамысловым альпінізмам. 15 верасня, калі да мурала з "дыджэямі перамен" прыехалі міліцыянеры, ён настойліва прасіў іх прадставіцца. У выніку мужчыну затрымалі, у яго кватэры правялі ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.