Праваабаронцу Насту Лойка не выпусцілі пасля другіх "сутак"

Наста Лойка / t.me/humanconstanta
Наста Лойка / t.me/humanconstanta

Пасля другога адміністрацыйнага арышту на волю не выйшла праваабаронца Наста Лойка, паведамляюць яе паплечнікі з арганізацыі Human Constanta.

Яе адправілі на "перазатрыманне" ў Першамайскае РУУС. Сябры змалі перадаць ёй рэчы, лекі ды сродкі гігіены.

Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка. Ёй двойчы прысуджалі па 15 сутак арышту за "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП).

На мінулым судзе дзяўчына распавядала, што яе катавалі: супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП пакінуў яе ва ўнутраным дворыку без вопраткі на восем гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі