Праваабаронцу Насту Лойка не адпусцілі пасля 15 сутак арышту

Наста Лойка / t.me/humanconstanta
Наста Лойка / t.me/humanconstanta

Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15 сутак адміністратыўнага арышту. Інфармацыі пра яе месцазнаходжанне няма, паведамляе команда Human Constanta.

Таксама перадачы для Насты і іншых адміністратыўна арыштаваных на Акрэсціна не прыймаюць. Увесь гэты час, як і мінулыя два разы, Наста знаходзіцца без лекаў і сродкаў асабістай гігіены, — распавядаюць праваабарнцы.

Пра затрыманне Насты стала вядома 28 кастрычніка, дома ў яе сілавікі правялі ператрус. Восенню 2022 года Наста Лойка ўжо адбыла на Акрэсціна 30 сутак адміністрыцыйнага арышту нібыта за “дробнае хуліганства”.

У апошні раз тг-каналы сілавікоў заявілі, што праваабаронца затрыманая па крымінальнай справе бо “садзейнічала экстрэмістскай дзейнасці.”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі