Праваабарончай арганізацыі “Пакт” адмовілі ў рэгістрацыі

Старшынёй “Пакту” быў абраны доктар юрыдычных навук прафесар Міхаіл Пастухоў, намеснікам — Віктар Карняенка, выканаўчым дырэктарам — Леанід Судаленка. Сваёй дзейнасцю арганізацыя плануе садзейнічаць выкананню Беларуссю сваіх міжнародных абавязанняў у пытаннях правоў чалавека.

Міхаіл Пастухоў у інтэрв’ю БелаПАН запэўніў, што дакументы на рэгістрацыю былі падрыхтаваныя на вышэйшым узроўні. “Нам адмоўлена ў рэгістрацыі аб’яднання па абсалютна надуманых прычынах”, — запэўніў ён.

Мінюст у адказе спаслаўся на такія недакладнасці ў дакументах, як памылка ў нумары кватэры аднаго з заснавальнікаў і ў даце нараджэння другога заснавальніка. Апроч таго, да арыгіналу спісу заснавальнікаў не было даданая копія гэтага спісу, што таксама стала прычынай адмовы ў рэгістрацыі.

Міхаіл Пастухоў лічыць, што такія тэхнічныя памылкі можна лёгка выправіць, калі б Мінюст звязаўся з заснавальнікамі і паведаміў пра недакладнасці ў дакументах. “Яны не хочуць рэгістраваць нашу арганізацыю, бо не хочуць выконваць кашэнні Камітэту ААН па правах чалавека”, — сказаў праваабаронца.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі