Праваабаронца Танкачова абскарджвае ў судзе рашэнне пра высылку

24 снежня Алена Танкачова накіравала ў суд Першамайскага раёна Мінска скаргу на рашэнне Першамайскага РУУС пра яе высылку з краіны, перадае БелаПАН. У гэты ж дзень у РУУС ёй на месяц працягнулі магчымасць знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, што 5 лістапада Першамайскае РУУС загадала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь. Ёй забаронена наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. 28 лістапада праваабаронца абскардзіла рашэнне ў ГУУС Мінгарвыканкама — гэта дазволіла ёй на 30 дзён падоўжыць рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў Беларусі. 12 снежня ГУУС адмовіла ў задавальненні скаргі.

Танкачова з'яўляецца грамадзянкай Расіі, але жыве ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут нерухомасць і пастаянную працу.

Падставай для рашэння пра яе высылку сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі