Прарасійскі палітык: у Мінску зноў напалі на аматара “рускага міра” Ланавенку

Прарасійскі палітык: у Мінску зноў напалі на аматара “рускага міра” Ланавенку

У Мінску зноў напалі на амарата “рускага міра” Сяргея Ланавенку. Прынамсі, гэта сцвярджае Арцём Агафонаў, сузаснавальнік прарасійскага руху “Гражданское согласие”, які патрабуе “вярнуць рускую мову на вуліцы Мінска” і г.д.

“Запісаў інтэрв'ю з Сяргеем Ланавенкам. Учора на яго быў яшчэ адзін напад”, — напісаў Агафонаў у “Фэйсбуку” увечары 30 ліпеня.

Днямі аднадумцы Ланавенкі распаўсюдзілі інфармацыю, што 21 чэрвеня ён быў моцна збіты на паўднёвым усходзе сталіцы. Актывіст быў апрануты ў майку з сімволікай так званай “Данецкай Народнай Рэспублікі” — сцвярджаецца, што менавіта гэта стала прычынай нападу:

“Страсенне, зламаная арбіта вока, зламаны нос, аскепак ледзь не трапіў у мозг, магчыма, патрэбная будзе аперацыя. Першапачаткова міліцыя адмовілася распачынаць крымінальную справу, але ўчора чамусьці вырашыла перадаць справу ў Следчы камітэт”.

Інафрмацыя трапіла ў СМІ. Спачатку пра гэты інцыдэнт напісала інфармагенцтва “Рэгнум”, а пазней тэма трапіла ў расійскія медыі. Напрыклад, Lenta.ru адзначылася артыкулам “В Белоруссии “бандеровцы” избили мужчину за футболку с символикой ДНР”.

Між тым, Еўрарадыё высветліла, што ні ў мінскай міліцыі, ні ў Следчым камітэце інфармацыі пра тое, што Сяргей Ланавенка быў збіты, няма.

Упершыню імя Сяргея Ланавенкі прагучала на пачатку лютага 2017 года, пасля таго, як прыхільнікі "рускага міра" правялі на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінска несанкцыянаваны пікет. У акцыі ўзялі ўдзел шэсць чалавек, адзін з іх трымаў у руках сцяг Расіі. За парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў кожны ўдзельнік пікета быў  аштрафаваны на 690 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі