Пракурор папрасіў для "француза з патронам" штраф у 6900 рублёў

Пракурор папрасіў для "француза з патронам" штраф у 6900 рублёў

Пракурор просіць пакараць Жалана Віо штрафам у 6900 рублёў (300 базавых велічыняў) і вызваліць у зале суда. Як адзначае праваабаронца Андрэй Стрыжак, гэта пакаранне ніжэй за тое, якое патрабуе Крымінальны кодэкс па абвінавачанні, выстаўленым французу.

Як паведамлялася раней, Віё вінавацяць у кантрабандзе боепрыпасаў: пры перасячэнні мяжы ён паказаў мытніку патрон, які вёз з сабой у якасці сувеніру. Француз паведаміў, што патрон яму падарыў адзін з сяброў. Сам Віё не ведаў, што патрон сапраўдны, а лічыў яго муляжом. 

Віё сам дастаў патрон і спытаўся, ці можна яго правозіць праз мяжу. Аднак мытнік не зразумеў англійскай мовы, і ў выніку французскі грамадзянін сядзеў да суда два месяцы за кратамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі