Пракуратура знайшла "пэўныя недахопы" ў дзейнасці Асіповіцкага палігона

Пракуратура Магілёўскай вобласці правяла праверку на Асіповіцкім вайсковым палігоне.

Як перадае БелаПАН, праверка выявіла, што пры правядзенні заняткаў па баявой падрыхтоўцы на палігоне за некалькі гадоў не было дапушчана няшчасных выпадкаў з вайскоўцамі і грамадзянскім насельніцтвам.

У той жа час праверка ўказала на асобныя недахопы ў працы адміністрацыі палігона. Так, пракуроры заявілі, што адміністрацыя прымае недастаткова мераў, каб інфармаваць мясцовых жыхароў аб правядзенні стрэльбаў: няма папераджальных знакаў, шлагбаўмаў, ёсць недахопы пры правядзенні растлумачальнай працы сярод насельніцтва. Адзначыла праверка і слабы прапускны рэжым.

Фота — gzt-akray.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі