Пракуратура апратэставала рашэнне суда, па якім "Новы час" выйграў у Ізраілевіча
![Пракуратура апратэставала рашэнне суда, па якім "Новы час" выйграў у Ізраілевіча](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ud-0310.jpg.webp?itok=X_NHqpdH)
Пракуратура Савецкага раёна Мінска падала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты “Новы час” і журналіста Дзяніса Івашына. Пра гэта інфармуе прэс-служба БАЖ.
Пракуратура просіць адмяніць рашэнне суда Савецкага раёна Мінска ад 10 верасня і накіраваць справу на новы разгляд. Дакумент падпісаў намеснік пракурора Савецкага раёна Загароўскі.