Суд аб рэстаране ў Курапатах: бізнесовец Ізраілевіч vs газета "Новы час"

Суд аб рэстаране ў Курапатах: бізнесовец Ізраілевіч vs газета "Новы час"

10 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядалася справа па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча. Адказчыкам выступалі газета "Новы час" і незалежны журналіст Дзяніс Івашын. Летам выданне апублікавала расследаванне Івашына, у якім сцвярджаецца, што кампанія Ізраілевіча ТАА "ІВ" з'яўляецца бенефіцыярам будаўніцтва скандальна вядомай рэстарацыі "Поедем поедим" і ў Курапатах. Ізраілевіч кажа, што гэта няпраўда, патрабаваў у газеты апублікаваць абвяржэнне інфармацыі, а заадно і матэрыяльнай кампенсацыі — 40 тысяч беларускіх рублёў — за "эмацыйныя перажыванні і пагаршэнне фізічнага стану".

У выніку Ізраілевіч прайграў суд!

Еўрарадыё вяло анлайн з суда:

Папярэдняе судовае паседжанне адбылося 29 жніўня. Сам Ізраілевіч у суд не з'явіўся: яго інтарэсы прадстаўляла адвакатка Алена Калазаева. Суд пастанавіў, каб бізнесовіц удакладніў позву да "Новага часу" і далей з'яўляўся на разгляд справы.

Галоўная рэдактарка "Новага часу" Аксана Колб і аўтар расследавання Дзяніс Івашын абвяргаюць прэтэнзіі Ізраілевіча. Па словах Аксаны Колб, у матэрыялах выдання няма і намёку на абразу бізнесоўца.

Напярэдадні першага паседжання Аксана Колб мела сустрэчу з Ізраілевічам і прапанавала яму выкласці на старонках выдання яго версію сітуацыі. Але спадар Аркадзь не пагадзіўся на прапанову. Пазней ён распавёў што гатовы адклікаць позву пры ўмове асабістай сустрэчы з Дзянісам Івашыным, юрыстамі і журналістамі:

"Таму я прапаную наступнае: разабрацца да 10 верасня з юрыстамі. Вось сядаю я са сваім і газета са сваім, давайце яшчэ побач пасадзім пару журналістаў: "Нашу Ніву", "TUT.by", "Свабоду". І па кожным пункце праверым.

Калі там напісана праўда, то я ў гэтым публічна прызнаюся, калі не, то маё патрабаванне простае: "Новы Час" напіша, што іх журналіст Івашын надрукаваў неправераную інфармацыю, вось і ўсё".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі