Вы тут

Прагноз надвор'я ў Беларусі на сераду: да -4 уначы, да +17 удзень

pixabay.com

У сераду, 25 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Вецер будзе паўднёва-ўсходні — уначы слабы, удзень умераны. 

У многіх раёнах уначы чакаюцца замаразкі 0...-4, месцамі прагназуецца 1-5 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 вышэй за нуль, па поўдні прагназуецца да +17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.