Прадстаўнік Ціханоўскай: Лукашэнка задумваецца пра наступствы сваёй палітыкі

Прадстаўнік Ціханоўскай: Лукашэнка задумваецца пра наступствы сваёй палітыкі

Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі выказаўся ў эфіры Еўрарадыё пра санкцыі і тое, як на іх рэагуе Лукашэнка.

Тое, што “Яра” пайшла на гэты крок [спыненне закупак у “Беларуськалія”], — вельмі важна, бо “Беларуськалій” з’яўляецца адной з самых важных крыніц валюты і гэта тое, што падтрымлівае рэжым. Канешне, мы чакаем, што звужэнне базы пакупнікоў будзе ціснуць у цэлым уніз і ў цэлым будзе прымушаць і “Беларуськалій” задумвацца пра свае прыбыткі. Гэта будзе адлюстроўвацца на пазіцыі ўрада, рэжыму Лукашэнкі, і ўсё гэта ў суме, крок за крокам выбудоўвае той ціск, які прымушае Лукашэнку задумвацца пра наступствы сваёй палітыкі, — лічыць Кавалеўскі.

Але чаму Кавалеўскі кажа, што Лукашэнка задумваецца пра наступствы палітыкі? Вось як гэта тлумачыць прадстаўнік Ціханоўскай:

— Перш за ўсё, гэта даволі нервовая рэакцыя на тое, што ўводзяцца санкцыі. Мы бачым хвалю за хваляй кампаніі ў Беларусі супраць санкцый, нягледзячы на тое, што на афіцыйным узроўні заяўляецца пра тое, што санкцыі ніякім чынам не могуць пашкодзіць. Я б нават сказаў, што гэтыя міжнародныя дзеянні Лукашэнкі, якія мы бачым апошні год, — гэта таксама рэакцыя на ціск. Рэакцыя няўпэўненасці ў тым, што ён захоўвае кантроль.

На думку Кавалеўскага, Лукашэнка хоча пазбавіцца ад дыпламатычнай і палітычнай ізаляцыі і зняць санкцыі.

Эфір з Кавалеўскім

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі