Працэс курсаўтварэння ў Беларусі стане цалкам празрыстым

Нацыянальны банк паведаміў пра ўвядзенне пастаяннага падвойнага аўкцыёну па набыцці валюты на беларускай біржы.

Такая схема працуе на усіх буйнейшых біржах свету. Кожны ўдзельнік таргоў зможа наўпрост бачыць і ацэньваць сітуацыю на валютным рынку — хто і колькі набывае ці прадае валюты.

На цяперашні момант курсы валют фактычна ўстанаўлівае Нацбанк па выніках штодзённых таргоў. Нацбанк збірае ўсе заяўкі на продаж і куплю валюты, а потым зыходзячы з гэтага вызначае курсы. Такая схема непразрыстая і не дазваляе ацаніць рынак.

Старэйшы фінансавы аналітык “Альпары” Вадзім Іосуб кажа, што такая схема не пазбавіць дзяржаву магчымасці ўплываць на курс, аднак зрабіць гэта цяпер можна будзе толькі нароўні з іншымі ўдзельнікамі валютных таргоў. То бок, кожны іх удзельнік будзе бачыць, якія сумы Нацбанк выкідвае на рынак і навошта.

Для простых пакупнікоў долараў і еўра ў абменніках амаль нічога не зменіцца. Адно што курсы могуць вагацца больш заўважна. У дадатак тэрмін пераходу біржы на пастаянны падвойны аўкцыён пакуль невядомыя — для гэтага неабходна распрацаваць адпаведнае праграмнае забеспячэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі