Працаўладкаванне былых зняволеных: чыя гэта праблема?
![Працаўладкаванне былых зняволеных: чыя гэта праблема?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ik_gsn_6669_.jpg.webp?itok=IyN6UHs1)
Праблемы пенітэнцыярнай сістэмы для Беларусі стаяць вельмі востра. Па дадзеных на 1 студзеня 2018 года, у нашай краіне ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваецца 34,4 тысячы чалавек. Даследчыкі падлічылі, што ў Беларусі адбываюць тэрмін 306 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Гэта выводзіць краіну на 12 месца ў свеце па колькасці зняволеных.
Якая будучыня чакае зняволеных, калі яны выходзяць на свабоду? Як знізіць колькасць рэцыдываў сярод былых зняволеных? Як уплывае узровень адукацыі на чалавека, які адбывае тэрмін і пасля зноў трапляе ў соцыум? Пра гэтыя ды іншыя складаныя моманты ў беларускай пенітэнцыярнай сістэме размаўляем у эфіры Еўрарадыё з кіраўніком CASE Belarus, эканамістам Сержам Наўроцкім.