Пра “перамогу” Трампа над Іранам, выбары ў КР і прывід вайны — эфір
Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
За тры гадзіны да заканчэння “ўльтыматуму Трампа” ЗША і Іран пры пасярэдніцтве Пакістана дамовіліся пра спыненне агню на два тыдні. Гэтае двухтыднёвае перамір’е з адкрыццём Армузскага праліва Трамп назваў “поўнай і абсалютнай перамогай ЗША”. Тэгеран таксама згодны на перамір’е, заявіўшы пра “вялікую перамогу над ЗША”. Перамогу, якая змусіла Вашынгтон прыняць іранскі план з 10 пунктаў наконт поўнага заканчэння вайны. Ну а ў беларускіх дэмсілах заявілі аб поўным завяршэнні рэгістрацыі спісаў удзельнікаў у выбарах у Каардынацыйную раду.
Перамогай ці паражэннем стала для Трампа аперацыя ў Іране, і ці варта разлічваць на завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне? Хто па выніку выйграў, а хто прайграў ад вайны, і ці атрымалася ў Лукашэнкі скарыстацца сітуацыяй з вайной? Чым цікавыя сёлетнія выбары ў Каардынацыйную раду, і ці сапраўды рэжым гатовы дазволіць вяртанне ў Беларусь сваіх праціўнікаў з вымушанай эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 14:00.